Усе разумныя, а паміраюць дуракамі. На магільніку прышэльцы розныя. Як былінка ў полі асталася, нікога роднага, блізкага, толькі два суседы людскія. Галоўнае, што з нікім падзяліцца па душах... Я на ўсю зіму нагаварылася... Няхай таму Бог паможаць, хто яго любіць... Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНКА (в. Краснае) Усё жыццё ня так спрытна жылося селяніну. Лыковыя лапці былі. Жыў красняцкі пан (двор Краснае). Хадзілі да яго ў падзённікі. Пан банкуе... Яці яго па корані! Ганкі ганяў у Рыгу, корнікам быў. За вуллё кожнае падаткі плаці. На мяне націнаў бацька, каб я быў настаўнікам. Нікому ж не хацелася га лаву складаць. Галава пырсь уверх, паляцела (снарад разарваўся). Увачавідзь усё зробілася. Бурлісты Днепр... Заапарк разбамбілі (везлі эталонам), i мядзведзь уцякаў з хлопцамі. Яны сядуць, i ён — глядзеў за самалётамі... Мядзведзь лажыцца так, каб перад світанкам чуць, як пеўні пяюць... Белай алехі шмат. Пярэйдзем рэчку цераз кладзі. А там перахростак. Як я прыйшоўшы быў... Прадрогаўся па дарозе. Машыны жыхаюць i жыхаюць. Да Воўча даехаў, тады ў Воўчы сеў. Салдат падмог у машыну пасадзіць. Сажонка каля дарогі, елачкамі абсаджана. Усвёжа ехаць (уцэла). Як траханець мяне па ямках. Пусцішся — i йдзеш, i йдзеш. Зарасло, занясло ўсё, скора ў хату самі дровы прыйдуць. Замасціў фанерай. Троху прыпарадчу
1 👁