меліся за ей ехаць, з радзілкі забіраць. Пажаніліся нямыя, а дзеці ў іх былі гаваркія. Глухія — яны тады крыклівыя. I жонка акрывела, яна не крыўляка, яна будзіць самастойнай дзяўчынай. Ад чыстай душы... Яна такая прыімчывая (прымае гасцей), такая прыветная. Яна мяне згледзіла. Яна ж такая тарапкая... Для сустрэчы яна была нічога, ня дужа каб прыхільная. Ад мяне адчужылася. Я не чапаю яе воўсенькі. Мне абрыдзілі яны. Усе параспіваліся. Кажны дзень смажуць i смажуць (п'юць). Спі'тыя ўсе. Сядзіць на курачках. Такі быў ганаровы, сядзіць i вочамі паглядаіць, дзе якія благія бабы на вуліцы. Лахманы якія, адзежа нейкая. A наогул усё ўсіх здакучыла... Я ў ватоўцы, у валёнках, непрыбраная... Чаго ка мне асва прычапілася? Адштурну рукой. Пакусалі, цэлае гняздо асоў, рукі красныя, успухшыя. Я ж ня віджу здалеку, сонца на захадзе. Як ішла, дзяўбанулася нагой, аж гузак ускочыў. Ратуначку крычу. Нага спохлая была й красная. Абляпіхай нагу загаіў. Сэрца маё калацілася без канца. Кохлік яго збіў, але-ткі выжыў. Болькі пад пахай насадзіліся... Ён жа быў інсульт падхваціўшы. А тут адзін пень ад зуба. Троху ногі параўнаваць (расхадзіцца). Як халодна, тады болі ўвальваюць у спіну. Сяджу-сяджу, а як крануся — боль хапае... Як кратаюся, шавялюся, тады лягчэй. Далі нейкага мазідла — мазаць карак. Я слаба імі, вочамі гэтымі, бачу. Абы Бог здароўя яшчэ даваў памалу шавяліцца... Яна ўжо збіраецца к смерці. Екатала перад смерцю
Дадатковыя словы
пюць, спітыя
0 👁