Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Жыццё ня склалася. Не набяруцца, кажны год купляюць абуванне. Не зрадніліся добра. Яна яго ўсё грызла-грызла. Дужа непрыхільная, няветлівая. Сваіх клянець, курэй клянець, карову клянець. Як сучка пачнець круціцца. Шумна, гамна. Па хаце толькі трэтар ідзець, толькі грукатня па хаце йдзець. Як кляпнулі дзвярыма, кот аж падскочыў. Яшчэ нічога, лёгак. Усе быкаўцы казалі (з вёскі Бычкі). A губернатарам даваў у хрыбет. Слухаюць, што ў вушы кладзець. Гаворыць i ня к толку, без памяці гаворыць. Стараўся ўсімі сіламі ўсім глотку заторкнуць. Пранцы яго бяры... Узяла прымаку, у яго тры жонкі ў Полацку. Нейкая гладка абы-што. Біць яшчэ ня біў, але падскакаваіць. Грошы німа, пабяжыць на сяло, адарлаіць (пазычыць), пенсію на даўгі аддаець. Дзве сумкі яму набудуіць. Абы змахлярнічаць. Баяўся, што мальцы яго абаб'юць. Ватага якая малых. Папуляў вочы, кулакамі лупіў у шафу, тады аброс, страшны твар, паросшы паўсцёй. Прыйдзіць i на яго хіба. У мужчыны адна слязіна пакацілася й тая назад вярнулася. Каму салжэш, а душы не салжэш... Падношаную машыну купяць, паездзяць, потым новую купляюць. Машына адна за адной у размін ідуць. Грошы ацаніліся (упалі ў цане)— спахапіліся. Дзён дзесяць пабыў цвярозы, так для сходства добры. Для сходства (сходзяцца) пагаварыць, схадзяся, добра, адзін аднаго паважаюць. Сабраўся (выпіў) добра на вяселлі. Набухтэрылі гарэлкі, а мне на адзін глык. Пайшлі на кватэру дагуліваць вяселле. Такая пулькаценькая, вочкі такія вялікія. Тады
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абабюць
1 👁
 ◀  / 390  ▶