Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
ца. Вецярок яшчэ троху паадыхаіць. Можа, к начы наляціць дождж. Пасля дажджу можа зноў апагодзіцца. Сонца німа, хмарнатацэлы дзень. Можа, дождж падрабнеіць, нешта ён да самага вечара. Дождж туды перасуніцца, тады пайду, адкуль віднеіцца, яшчэ пагрымліваіць. Макрата такая, усюды мокра. Берагом дождж пастаў. 3 гарашыну град. Сёлета неяк i прасушыць. Летась так высушу, аж ўсё хрупчыць. Во варта табе! Яна такая тоўстая зробілася, таўстая стала. Грыб перастоіў, перарос. Грыбоў вядро й рыбы сетку. Сядзіць выкрыпываіць з сеткі. Ён траву ў кашэль кладзець. Саджонікі — саджаны лес. Ня трэба ў лес хадзіць, грыбы пад бокам. Толькі снег далоў абсохніць з Міколы, як зіма надыходзіць. Сёлета ні на вошта ўроды (ураджаю) німа. Дзве слівіны на слівіні, а так цвілі! Перацвіло ўсё. Тыя разы што вішань было! I дробненькая бульба, й тэй німа. Фунтавыя дулі, як зваліцца — разаб'ецца. Доўга не састоіць, кожны год як абсыпана яблыкаў. Беліна (белы наліў) увосень была сопкая, як бульбіна. Сёлета на маей бёліне мала яблыкаў. A вясной цвіло, кругом бель-беллю было. Яны дрэнныя яблыні не вадзілі, не садзілі. Падкрадваюць яблыкі. У яго яблыкі да вясны, знаіць, як захаваць. I да рыбы, i да палявання, да ўсяго адмалі здатны. Двое сабак паляўнічых. Віцька ня горды, гаваркі. Гукні ты яму, што Васіль прыехаў. Цяпер i ў зуб не бярэць. Душа чалавек! Які ён ветлы, які харошы. Такі ён ветлы, усё роўна як родны. Калі яму выпадзіць прыехаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарашынў, гўкні, разабецца
2 👁
 ◀  / 390  ▶