Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
не цягаў. Ён знаіць пару, прыходзіць есці. Глядзіць мне ў вочы, каб дала яму што добрае, хоць i німа дужа чаго такога. Як пад'есь, тады брыкі дась. Як сабака, кулік-кулік за мной. Пабегаіць па двары, прыбяжыць i расцягніцца пасярод хаты, найдзіць сабе халадок, хвастом кратаіць. На вакнах будзіць сядзець кот. На шчытку, на пяколку ён спіць. Кот як сойдзіць, яго ніколі дома німа, а кошка дому пілнуіцца. Грабалася, грабалася кошка, калі пачуіць, што там шапчыць. Мышка ляжыць, ня кратаіцца. Як мышка кранецца, а яна за ей. Паку ль мышку не загуляіць. За мурлаціны схаваліся, пад страху. Кошка курносая, а кот даўганосы а смеленькі. Малы кот да ежы не прытыкаіцца. Такі кот (сіамскі), як аблізаны, такі гладкі. Мой бы кот ня даўся павадок надзець. Мой кот адмаля апантаны, а ваш спакойны... А мой дык з луской рыбіну есь. Мала зубоў стала, дык рыбіну жвецьжвець, не можа сажваць. Скружыцца на прыпалі кот, любіць на прыпалах ляжаць. Так расспаўся ў цёпленькім кот, як нежывы. Коцік, ты выспаўся, цярэбісся, ідзі пахаладайся. Адзін кот сырую бульбу еў, а другі шалупкі. Як карова худая, вылінаваіць. I кот лінуіць. Пагода стала, апагодзілася. Вясной снег далоў, лес распускаіцца. Ня спаўшы, дык спадарожылася. Так прыйшлося спадарожнічаць. Калі йду не саўсём памалу. Там цяш, дык i спякота ня страшна. Дарога добрая, высахшая цяпер, такая сушка. Сонца зайдзіць, а пякота пячэць, пякотка такая. Басячком мы ішлі. Чуць не спякліся, ведер нідзе не дыхнець. Халера пякота такая... Нібыта хмарыц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесь
2 👁
 ◀  / 390  ▶