Не магу ўходаць цэлую місу. У панядзелак я снедала бульбінай. Я адной рыбай магу пражыць. Кілбаса як дзераўляная, яна й мясам ня пахніць. Я скароміну не люблю, аб малочным болі жыву. Два бліны накрапала тварагом. Я гэта ня ўходаю (на чарку). У нас ўсе параспіваныя. Як жыгніць па каптур... Яны там кухарнічаюць. Ужо падаграваітттта вада, сіпіць. Юшку зліеш, а гусцё з'еш. Няхай пастыніць гарбата. Мне кісля ў яблыках не наравіцца, я ня дужа кіслае люблю. Нарэдчас люблю цу керку ўзяць. Я думаю, не мітаць жа вас, трэба адведаць... Прыхаджу ў Вушачу, як у лес, як па лесі хаджу. Думалі, што я праяўлюся (з'яўлюся). Добра ў вас, алі пайду памалу. Няхай табе будзіць цёплінька ў тваёй хатцы, й твайму катку... Як замуж за Шурку йшла, быў кот Васіль. Хадзіў дзесяць гадоў. Апошні раз — з адным вокам. А вясной як пайшоў — i загінуў, болей як дзесяць гадоў... Кяў-кяў — i да бацькі. Ён к яму прынадзіўся. Возьміць яго на ахопак. Як упыліць за ім. Кот сыйшоў на ўсё лета, толькі прыйшоў, снег назаўтра пайшоў. I праўны прыйдзіць. Як пайшоў i не вярнуўся, недзе лунуў. Такі лавушчы кот быў, за зіму восем пацукоў злавіў. Тужыўся-тужыўся, a пацук зароў дзіччу... Пайшоў кот у сені, сціхся-сціхся й здох. Загадавала катка маладога. Хрыбецік белінькі, а пулькацінькі. Вочы, як ліхтарыкі, хвосцік абараначкам загнуты, як у вавёрачкі. Ён адмалі не прывучаны да ласкі. Дзікун кот.У хаці не стыкаіцца кот ні ноччу, ні ўдзень. Гайсаіць, можа, дзе птушак пілнуіць, па ўловах ходзіць. Ашчыцілі пуню, каб кот ціплукоў
Дадатковыя словы
зеш, зяўлюся, лўнуў
6 👁