Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Вырабатавала й пенсію, i гады свае вырабатавала. Зайздросцяць, шло добра жыву, мужык у мяне ня п'ець. Дзяннік свой каля хаты абгарадзіў. Трывалейшы, калі робіць нешта. У гародзі сама паруся памалу. Бульба згарэла, i яе трава заела. Мушкаты ў мяне растуць, цвітуць на ўсю хату, цвіціць цвет за цвятом! Сінічка пладзілася, на ўгле, вывіла дзяцюнышаў, кошка агледзела. Дык яна caбрала дзяцёнышаў i гняздзечка — усярэдзіні ў трубе. Дзеці рукамі поралі, i яна тады адраклася... Цялушка ўпарадкавала, збыла. Свойсклівыя куры. I пад ногі тады ляцяць, я іх туру, ганю. Чорненькія, як галавешачкі, кураняткі, а як сталі абрастаць — шэранькія сталі. A колькі мяне Шурка вытрудзіў! У вёсцы сабак ёсць. Вэрхал як падымуць. У некаторых сабакі папрывязаныя, сабачаняты. Сарока траскачыць i нешта дзяўбець, стукаіць i стукаіць па страсе. Як ката ўбачаць — пачынаюць стракатаць. Шыферына лопнула была. Шупчаць дошкі, ад сырасці дзіркі. У мяне сонца толькі ў сцяну глухую (без вакон). Там цяплей пад баком... Там дровы абы-якія падбор — усё нейкае падбіраюць.Учора кладок наскладала дроў. Не ўторкнулі тэлефон ў хату, не правялі. Вада трубам! ані пахніць. Вада такая жорсткая. A ў мяне як на тую халеру газ кончыўся. Я тады здуракавала, не купіла. Кацялок (галава) знасіўся... Я недадукрыла, што ўзяць. Так у галаве заматыліла, што забылася. На скорым часе лепі, чым калі задаўніцца. Туфлі купіла, раз надзела, падашва растапілася. Як прышлося, зімы нават неданасіла. Як я зіма не люблю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пець, турў
3 👁
 ◀  / 390  ▶