чарачкі. Ён адмалі неразгаворлівы. A бацька любіў пагаварыць... I свіней, i кароў, i авец пасцілі. Мой брат, быкаўскі, бедны, гараваў... «Калхознікі, тарбешнікік йдуць!» — не любілі ў Польшчы ўсходнікаў. Танцы: маладыя аж у ляпёшку біліся. У нядзелю ўжо збілася — не танцавала ўжо. У Селішчах, у касцёлі, у кляштары, быў дзетдом. Возіра Любаўна, возіра такое затоністае, як балота. У партызаны бралі сілком, хто хацеў, хто не хацеў, па 15 — 16 гадоў. Мясцовыя партызаны хаваліся ў кустах. Як зайцы — з аднаго куста ў другі. А немцы, — ён ў хлеў, яго матка гноем засыпала... Абышлі ўсе лясы — i Красны бор, i Вухвіцкі бор — i не найшлі нікога. Прапанавалі кароў гнаць з Усходняй Прусіі. Тры дзяўчыны ўзахвоціліся. Абуць нечага, лапцікі й нейкае пальцявёнка. Польскія салдаты даглядалі кароў, тры месяцы стаялі. Сталі гнаць — 160 галоў, 8 дзяўчат. Пазапускалі каровы на 2 сіські, на 3 сіські. А дажджы як на тую хал еру. Прыгналі палавіну. Да апошняга абяцалі (карову даць). Намецілі сабе адну цялушачку (усіх ссала кароў). Райком, райвыканком забараніў узяць. «Вам працадні камандзіровачныя...» Калі гналі кароў з Прусіі, у адным маёнтку танцы. Салдаты маладзенькія, нашых восем дзяўчатак. Стаяць купкамі, абадраныя, галодныя. A полькі расфранчоныя. Салдаты ўсе да іх. А мы стаім. Да нашых каб хто, адзін нейкі падышоў, нешта мыркнуў i назад. Стаім як на гарачай патэльні. А тут адна як загалосіць, што па нябожчыку. I мы ўсе проздзверы
3 👁