Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
назад. Чалавек грузны, а каля пчол хаданіны многа. Я рана есці не магу, не хачу, пакуль выхаджуся. Я ж спаткаўся з людзьмі, Дамэнта з Гаравых, а Тарэнта багат — тры катлы калатухі ў яго заўсягды на загнеце варыцца... Такі жмундзяк-жмундзіла. А родні (сямейнікі) гэты сядзяць каля печы. Ён знаіць, дзе стачыць i як (канцы звесці). Возера Баравёнак ля Забораўна, адзінае возера, дзе яшчэ ракі ёсць. Сухія акуні — возера, дзе многа зороі на дне. Агуновіч пытаецца ў Мікалая Мікалаевіча, ці ёсць нямецкія крыжы ў лузе: «У нас іх быць ня можа, бо немцы тут доўга не папасаваліся». Ганна Рыгораўна БЫКЛВЛ (e. Ваўчо) Зжылася ўжо... Зямля роўная, не нада на горы гэтыя ўзлязаць (пераехала жыць да дачкі Валянціны). А тут другі свет. I вяселле перабыла Колева, усё было добра. Як я першы раз ішла замуж, было мне 23 гады... Ці здаровенек Міколка? Валянціна Уладзіміраўна БЫКАВА (в. Ваўчо) Мама ў Завулку нарадзілася, бацька ў Бычках. Спалі на палацях на сені. Матка была добрая, ветлая. Маці звала бацьку Ладзімір. Мама цестам аблепіць, абмажаць дзюравы кацёл, i можна варыць. Кацёл пабяляны (паліваны). Стаўбун насоліць грыбоў. Я салёных не падабала. Васіль любіў яечню. У Васіля самая норма — паў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброі
4 👁
 ◀  / 390  ▶