Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Пётр Аляксандравіч ТРАФІМАЎ (г. n. Ушача) Гугалешнікі былі, туды кароў пасцілі. Раслі грыбы чорныя, мачонікі, па ельніку. Г эта мясціна называлася Зады, на гэтым баку Чорнага рова. Цыбуля прапала, адзін маток. Калі бачыш чарку, дык i цыбуля мяса. Расказвае: «Дзед, пірог пякуць, ці дадуць нам?» — «Дзе там, наша справа толькі ляды драць». У нітку выцягнуся, алі зроблю. У балахоне ад дажджу лазіць. Паехала жонка у Полацк, варыў парасяці бульбу, у акулярах, няголены... Доўга чапурыўся, у капелюшы, пад галыптучкам, — такія звычайна пры штабах. Жыхары в. Забораўна Вечарам у райком сабралі, старшыні без сямей, адступаюць самі. Мы на коні й паехалі... Стог на тым месцы, дзе тады расстрэльвалі. Вывелі бацькоў i сына. Маці сына пад сябе: страляй разам! Так i зратаваўся, а бацькоў забілі. Вы хоць на скамейку прыхініцеся. Кусток жасміну пасадзіла, тут чалавек сем ляжыць у гародзі. Партызаны раптам з лесу як рухнулі... Прыехалі партызаны (туды, дзе ваявалі): «Тэта ж ня той лес!» — «Дык вы ж забыліся, што новы лес вырас». Ногі баляць, мучаюся з нагамі, адслужылі ногі... Жыхары в. Гразь Вецярок такі ўжо калючы. Скора сібірскія маставікі (маразы) прыдупь. Месяцаў на пяць дарога. Гарачыя гады вырабатаў. Гадоў шасцярню таму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рўхнулі
4 👁
 ◀  / 390  ▶