памерлі). Смерць — яна не па выбару прыдзіць, не па чаргу. Смерць, як п'яны мужык, прычэпіцца, знойдзіць прычыну. 3 Богам ня біцца, жывеш-жывеш ды хлёп! Як бы ні было, алі ўсе спім пад небам пад ціхім. Богу вераць абы-як, а Бог не бяз ног. Як гэта дажываць на свеці? Чорны, страшны ляжаў, апухлы, абвіслы. I слёзы пацяклі, так жа плакаць не любіў... Магілка ўтаптаная, i знаку на ей нет. Кладуся спаць, як уміраць. Цяпер жыць было добра, алі нарвалася халера. Памру, думаю, дык гэта рыззё ўсё папаляць. Дастае з ямы мяса: «Яма якая людская, некаму астанецца»... Г эта й на смерць абуць, там цёпла будзіць хадзіць. Уміраць калі-нікалі трэба... Сёлета пад вясну скажу «досыць». Як станіць грукаць па труне й пясок i каменне, я ж буду чуць, як памру. Ужо так надаела жыць, i такая дарагоўля. Людзі цяпер мітаюцца, ня знаюць, дзе дзецца. Гэту зіму да вясны яны дажывуць, людзі. У каждага сваё ёсь цяпер. На тое й зямлю далі, каб насадзілі чаго, а то паны сядзяць у казённых хатах, німа нічога ў іх. Ты жыві, як панімаіш сам сабой. А у нас ўсе параз'язджаліся, усе парасхадзіліся, усё чужое скрозь. Я ўжо памру, гэтага кіпа ня ўвіжу, гэта ўжо пасля мяне будзіць. Вайны ня будзіць, алі будзіць такі мясёж, што ўсё! Зямля вяліка, а дзецца недзе
Дадатковыя словы
паразязджаліся, пяны
2 👁