Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Гляджу — старая шапортаецца. Каровы біліся, яна разганяла, дык яе стапталі. Жыллё перарэзана. Жыліна ўцякла аж за локаць, яе трэба лавіць, кроў сыйшла, яна ўжо халодная... Каб гэтак ток даў, дык i не жыла б, i вочы папуляліся б. У яе жывыя пальцы, балесь яе не бярэць, не адрэзала. Тарканіха плечы разбіла, лечылі ў бальніцы. Сядзіць як лайба, я здаравей за яе. Жывая, ходзіць як карчак. А мая во якая дэрбіна старая. Лабоха такая, яе к Новаму году выпісалі. Тэкля саўсім ужо абнядужала. У камок з'ехала, дык яе адкалолі ўколамі. Япончыха ўжо з палкай ходзіць, крыллі апусціла. Ей пяць гадоў жыцця. Яна храбрыцца, а віджу я па ей — слабый чалавек. Хаця не хаця нада есці. Цяпер яна прыслабела. А гэта хвароба, яна ў крыві ў іх, яна не набіраецца (не заразная), яна маладзіком (толькі пачалася). Склыгаласклыгала зубамі — стаяць. Пусцілі пагаласку, што будуць пяць баб забіраць на лячэнне. Надзей нет — мозг пабітый (аварыя). Бядняк, ён так i загнуўся. Дарога была размыліна, трактарам перацягнула. Лоб яе зжыўся, i рука наладзілася пасля аварый. Калі не памарозіў косці, шпік, тады ногі атойдуць. Стары памялом курыць (абкурвае), бо сурочылі. Ён забалеваты такі. Ён хварэў хадзячы. Алі дзед астарэў, уміраць ужо збіраецца, мох па ім парос нейкі. Адпраўляюць у прыстарэлы дом ці ў інваліды. Во прывязаў бы палку (калі б памёр). Як чалавек к смерці збіраецца, ён вачамі ня цяпаіць, яго вочы павалакай занясло. Не маняся памёрла, заўчора схавалі яе, бабу. Аж хвароба іх пасціскала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехала
2 👁
 ◀  / 390  ▶