зімы аднялася ў яе рука й нага. Дачка пілнуіць яе. Стала нагамі перадзвігаваць. Баіцца, каб нам ейная часць не асталася. Яна дужа псіхатая, каб яна не была псіхаватая, дык яна б болей пажыла. Памыла яна адзежу, адзежа ў яе ладная, павесіла ў дзенніку, а індыкі на адзежу нагадзілі... Віжу ўвосні: стукаіць мне нехта ў вакно,— мусіць, мая цешча хварэіць... Старасць іх забрала. Старая з кульбай у Наваселлі — 182 гады! Дзяржуся, трываю неяк. Зачапілася за палку, яна не пасунулася ўперад, а стоць стала. А мяне зразу як узяла свербата. Як узлезла на палок, як папалілася, абмылася, абдалася... Галава як заберацца — шум-шум. Возьмецца жываток гудзець: гу-гу. Як я адна, дык яна мне на выгадзе станавіцца (прыдасца). Хто ня бачыў гора, той не спачуваіць. Мне сярэдзіна як зробіцца калком. Усярэдзіне патаіцца, а пасля наверх лезе хвароба. Як вып'ю цытрамон, мне тады відна й у вачах, i ў галаве. Яны мне ў грудзях нажом стаяць. Хвароба як упякшыцца. Ногі мае яшчэ хадзілі, а тады як забілася. Варочацца стала, як стаў варочаць урач. Ён мяне вадзіў, хадзіць вучыў. Не ўмеўшы — не пойдзіш. Прыехалі ўрачы — цэлы таўбун. Я ўжо на кавёлах хаджу. Спіна не баліць, алі выраўнавацца не магу. Класціся мне нада бокам. Як із палкай — хаджу роўна, а так уніз мяне гнець. Я яшчэ на 80 гадоў не адчуваю, я яшчэ сілу маю. Пакуль жывы, дык жывы, а хто яго ведаіць, як будзіць. Ты мышку (мышцу) нейкую застудзіла. Нейкая жыліна ў цябе скрывілася. Ты доктару нажалься... У дачкі баліць, дзе дзеці заводзяцца
Дадатковыя словы
выпю
0 👁