Яна сама белая, а дачка чорная — армянінка. За армянінам замужам. Як было землетрасенне, дык думала, што ён затросся й аліментаў ня будзіць. Заваліся хата, як тут выберашся. У нас такога napo дцзя нет, у рускіх людзей. Людзі роўныя — цыганы й рускія, толькі масць у іх розная. Цыган — галава чубатая. Калі Хрыста распіналі, цыган сказаў, што ён у адну руку цвік уваб'е, а ён авадня пасадзіў. Сяло, усе дома, калатухі якой пад'ядуць, а тады як завядуцца біцца. Прасіння жывая была, Нюшка яшчэ... Як радзіўся, так i пачаў красці ўсюдых... Тут з некім ажанілася, сыйшлася, жывець у Зябках... Дзверы расчынены напята... Іду й гляджу на Васількову хату, i Нінка жыла, i Насця жыла. Анька жывая, хараша. Малец у яе ягоный. Спраста-спраста ўсё зробілася, гора... Ужо Пакроў на дварэ, што вы хочаце, сын ажаніўся, дачка вышла замуж, усе ад яе адыйшліся. Надзькіна дачка разашлася. Сэрца яго завалілася, ён памёр зразу... Хат болей, чым людзей. Многія быльнікам зараслі. Дзверы ў нас рашчынены, смехам зачынены... А што там за седы, за паседжанне? Я папіраюся кійком, так надзейней. Бабы панапіваліся. Ермачыха накрала гарэлкі й дамоў несла, а зэчыха ўгледзіла. Лабань ішоў дамоў з дзяжурства, заваліўся й памёр. Рады неяк дань, так бабы п'юць... Цвяцінскі жа не памёр, ён задавіўся. К дзвярам перакінуў вяроўчыну й задавіўся... У Старынцы такое кладбішча вясёлае, рака цячэ ўнізі, луг, хоць ты там жыць збірайся... Думаецца, што век вяком адна
Дадатковыя словы
падядуць, пюць, увабе
0 👁