I мацюга перавярнула. Совісць яе пабіла. Яна шла на дзяннік, такая п'яніца несувірутная. Што ў яго было за ўручча — яна кулем паляцела. Тады за паганялку сваю — паляцела нявогляддзю. Крычыць, аж седаіцца. Маўчы, як цень, зміласцівіцца. Алі й ён яе дубасіць, што ты! Адзін раз качаргой даў, ашалеў. Бяз крыку ні кроку. На твары залапіны. Як даў у вакно, рама зазвінела. Ноч пабыў, прыехаў карчаком, мёрзлы, хадзіўхадзіў i сышоў. Найдзецца нехаця (некалі). Нап'ецца, у клуб пойдзіць, пабецца-пераб'ецца. Як паваліцца, траханецца ў яго ўсё ўсярэдзіні. Я табе штурхну, сівак! Ён яго, здаецца, кінуў мякка, а яму чуваць. Думала, усё вантроб'я лопніць. Выпіў, тады тарадэіць абы-што. Калі яму затоп (канец) зробіцца, замоўкне? Цяпер моладзь столькі не ўжываіць, як даўней. Маладыя ўжо пакорчыліся (паўміралі). А ты роб, дохля цябе бяры! A Спірыдовічыха гэта ходзіць як селядоўка (бочка), ногі таўстыя — па жыдзянёнку... Недалужны быў такі карапунька. Слабы хадун, алі пацягнуўся ў грыбы. Яму бягучым неяк, яму сядзячым робіць нада. Такі нямоглік, што ў яго ўжо даўно ў ср.ку піць пашоў. Жывець сам сабой ціхенька. Яна б яго глядзела як наймітка. Наймітка жывець, i то яна гаспадару шчырыцца, i то яна нейкі ў хаці чалавек. Нячым бабыля ў хату пусціць, лепі барану на куце паставіць. На барану хуць атнімку (анучку) павешаіш. I ўзяць некага, Нікіфар — ён нядужый. Нікіпара ты знаў — у астарэлыя аддалі. Яны Несцера здалі ў астарэлы дом
Дадатковыя словы
вантробя, кўлем, напецца, несувірўтная, перабецца, пяніца
3 👁