Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Памёр бы, каб ня мучыўся, толькі шкода тых ягнятак (унукаў). Калі б не ўпатаропках, я б рады даў. Клыбае памалу. Сядзяць седма. Дыб-дыб — хадзіць ня можаць. Што з гэтым касталыгам (на мыліцах) зробіш, калі ён не чалавек, a палавіна чалавека (інвалід). I гэны рот разінуў (памёр). Памерла — прыкапалі. Патрывожыў маю душу. Нечага думаць, калі з зямлёй шэпчаш. Мне ўжо бяссмертнік (бестэрміновы пашпарт)далі. Да скуранога ўрача павялі. Такую цяжбу (непамыснасць) пераносіць чалавек, i паспагадаць некаму. Ці ад Бога, ці ад злога. Грамнічную свечку палілі па табе (паміналі, думалі, што памёр). Яны цябе з бяды выведуць бягом. Будзеш дужа салодкі — зліжуць, a будзеш дужа горкі — выплюнуць. Ніколі ня ткайся (не суйся). Адзін з агнём, другі з вадой — так трэба жыць (сябрам). Вось я напуціў вас (наставіў), на шлях даў параду. Ад Бога ўтайкі няма. Вушацкі словазбор — Спатканне й развітанне, Ўспамін i напамін, I одум валуноў, Рассыпаны набор, Як жар, Са жмені рання, I выраевы клін Ззімелых палыноў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶