Старонка 38
◀ / 390 ▶
Вірун — несутрымны, няўрымслівы. Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога віроў.) Віхліцца — круціцца, скакаць, лашчыцца. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.) Віхтацца — хістацца. Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася. Віціна, выціна — розга, дубец. Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы. Вішнеўнік — вішняк. Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо. Вішшо — вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюць на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам. (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.) Вобалачка — аблачынка. Ты, як ціхая вобалачка, плывеш. Возерка — азярцо. І возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае. Возка — заезд. Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі. Волаць — танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці. Смашная рыбіна, алі волаці многа. Вонка, вонкі — за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка? Ворах — страх. Аж у мяне ворах па целу пашоў. (Здаецца, што варушацца валосікі на целе.) Восець — асець, гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 390 ▶