Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
й козы знаюць. A куды ён болі дзеніцца, дажыўся — ні пад бок, ні пад галаву. Як сойдуць калом (нанішто), i нічому места німа. Тады як надзеўся, дык на чалавека пахож. Ён з Селішча, кінуў жонку з траімі дзіцямі, прыстаў к бабі ў Вушачы. Сыны ў Полацку абадва жывуць. Калі яна памёрла, хто яе ведаіць, астаўся адзін. Хацеў жаніцца, тут баба хадзіла-хадзіла: «Табе аднаму жыць дрэнна...» Баба ў Воўчы прысваілася к яму: «Я твая баба...» Такая баба чорная ёсь, Шашок завуць, такая яна язычлівая, каменданту выкажаць. Ён знаіць, што будуць абжыначкі, нап'ёмся гарэлачкі. Болі чурак бярозавых (у «экстру»), каб гарэла й паліла й за сэрца брала. Апёнак лыткі заплёў (напіўся). А ён бровінай у вакно стукнуўся. Ён як п'ець — уважаецца, баіцца. Кварцірантка ня будзь дурань, напісала пісьмо. А яна ня будзіць яму ўважаць... Утарабаніўся й лёг спаць. Яна ж i табе не падасцца. Яна будзіць яго як чорта на вілах насіць. Ён нагледзіў, дзе добрая якая капуста, тую й краў. Праз строп сала ўкрадуць, салому разграбуць. Hi стуку, ні груку, прама ціхім крадкам. Хочуць усё дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не. Усе некуда ўцёрліся, іхнае пароддзя такое, усе надта разумныя... Цяпер так робяць, каб i заўтра работа была. У Лабаніхі нядаўна ўкралі ўсё. Алі ж нада — вакно выдраць! Па што ты, воўча, ідзеш? — па апошняе. Воўчы след, авечый след... Дзве трускі — у адной сем, у другой восем трусянят, курачкі на яечках, парасё за 75 рублёў, бульбу ад суседкі — i ўсё спалілі. Тынянку ледзь вадой адбаранілі ад агню... Здала карову, прышлі: «Давай, баба, грошы!» Яна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напёмся, пець
2 👁
 ◀  / 390  ▶