Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
ладный. Пакуль ён парамантаваў, дык зробіўся адвячорак. Ён пры рабоці, яблыкі ціскаіць... Ён такій знаходчыватый, ён сам сабе дабываіць усё. Селі за стол вячэраць. Нічога мужчына, вісокій i карова ў яго ёсь, i свіння. Сеў, асеўся — нагу адставіў. У яго ўжо такое злажэнне, косць такая. Троху паходзіць — засапаецца-засапаецца, ён i жырэіць, косць разрастаіцца, ён i ня можаць хадзіць. Сядзіць з ім упаплеч баба. На рыбу йдзець i з рыбы йдзець, але ўсё ж быў на возіры. Ішоў да Баб'і тары, а там воўк з ім спаткаўся, воўк вёў i вёў ад Баб'і тары й назад. Ваўка спужаўся, ня то што чалавека. Мар'я, дурань ты, ты ня ведает, я з чалавекам спаткаўся, Дамэнта гарадскі (з в. Гарадок). Што табе — медаль за гэта вырабляць? Як якая капейка — прап'ець, есці абы-як, абы наліцца. Гарэлка пасіліла ўсё. Як пуп ссінеіць, абы напіцца. Усе платы мор дай пазбіваў. Яму мазгі й выпетрыла. Ходзіць гразны як аралля, неяк яму сарочку на плечы ўздзець. Штаны парваныя— усё начыння баўталася. Галава на паўлітра ўссаджана. Ад Каляд да Каляд у лазню ня ходзіць. Кофту ўспёрлі старую яму, i цяпер як сабаку ў карытцы (абы-як). К яму збіраюцца як якія наўры. Яны ўсе наезджыя, налля якое. Калі ўжо суп з чышчанай бульбы, дык прама ахапкамі ядуць, як іхнія шчокі трываюць, хапаюць. Хочуць, каб ня робіць i каб грошы ахопкамі былі. Тады я вышла, зашла яму наперад, стаяў ён, баўтаўся-баўтаўся й пашоў, ківаючыся. Пад корч галавой даўся б — i ўсё яму. Як святый дзень — ходзіць у рыззі. А то толькі звягу робіць. У гэнай шапцы яго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабі, маря, прапець
1 👁
 ◀  / 390  ▶