Мужык быў на сплаву, дык утапіўся. Як звязалася з разводжаным, прычапіўся, ну хоць ты задавая. Яна яго подручкі вядзець, дзе руччэй, ідзець. Яна прыдзіць i рабянят прывядзець. I прышлі яны ўпяціх, i ўсе пры рабоці. Вотачкая (маленькая дзяўчынка), гэта большанькая, а ёснь зусім маленечкая. Жывіце, пакуль жывяце, нажывіцё ў дзецях. Бабка, ты ж абкрыйся, а то пазябнеш. Пхай ей, а сама хадзі рындай. На бульбянцы (сушыльным заводзе) стала робіць. Як укусіць свая вошына за галаву, усё будзе ўмець. А як жывець у бацькі-маткі за плячамі, тады нічога ня рада. Вылуплівакам (моднікам) толькі не ўгадзілі, а ёй ўсё добра. А вот глядзі ты, смярдзючка якая. А нявестка яе куды там якая ладная. Як яе сталі роды браць, а ён вучыўся ў Магілёві. Адмалкі, як жаніліся, к свякрові дачку не пускаіць. Яна летась i сёлета лета — каб вочы паказала. Ушацкія прозвішчы: Ключонак, Бервянёнак, Хамёнак, Кірпічонак... Перарабіў фамілію, перакрывіў... Мужык падшлёпнаваты, няўзглядны, алі дужа слушны. I дровы сячэць, i арэць, што яна скажаць. Ён i рамы абсадзіў, i гарод абгарадзіў. Ён такі работнік — ад душы ўсё робіць. Да работы — агонь. Такі старык старэнны. А Мікіта — вечны паднявольнік, i на рабоце, i дома. Цэлую вясёнку цягаў сучча. У нас быў Аляксей-нямтур: як е, так i вуе. Ён цясляр быў рукаты. Стаіць глядзіць усімі вачамі, пільнуіць па гаворцы — ці закончана размова... Жонка памёрла, а ён хату запісаў на дачку, дык ні адна баба ня йдзець. Ён у саўхозі робіць, такій добрый, такій
Дадатковыя словы
слўшны
3 👁