хадзіў, дык i яе звалі чатырохвокая. A дзяўчынка такая разявачка спрытненькая. Лоб у яго няморшчаны — яму гадоў сорак. Ён заіклівы, алі нічога. I як яна з ім спазналася? Такі нейкі прыезджы прахадзім. Той усё-ткі рыскавей быў. Той хадовы зяць, той быстрэйшы. А той жа, з нашэўкамі, вядома ж, палкоўнік. Яна была тулінькі-тулінькі, а пасля падняла свае шатыматы. Ты яго з'ела, ты яго згорліла... Мне ж Арына пад сакрэт расказваіць: голасам галасіла, а ён на самалёт — i паехаў. А чаго ж ты, чаго ж Кепачку накінуў? На каго ж, на каго ж Ты мяне пакінуў? Ці нашоў ён сабе прытулак? Яна няласкавая была на яго. Век зжыла й не засмяялася. 3 неба зорачка упала I растала пад мастом. Уся любосць мая прапала У сабакі пад хвастом. Яна зграблася й паехала на цаліну. А ў яе дзеўка на холадзе (на Поўначы) недзе жывець. Ён хадовы такі чалавек, не дурны. Яго жонка вазьмі ды памёрла, ён па старой знакомасці ўзяў шляхцянку з Вурады. Гэта баба прыхадзіла ка мне ў валачобнікі. Мужык у яе старэй, такі жмундзяк, усё па складах. А дзядзька ў Ліпаўцы тожа не прамаха. А цяпер чым яму худа? — ад ваеннага жонку ўзяў... Радзіўся ў іх рабёнак — якій, чый? Моўчкам-моўчкаммаўчаком
Дадатковыя словы
вўрады, зела
2 👁