Варанджацца — прыкідвацца, строіць з сябе. А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць.
Варацакі — ваніты. У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі.
Варголы — даслоўна: голы вар. «Я табе, сынок, сягоння варголы звару», — жартавала мама.
Вархопкі — пажыткі, манаткі. Пахапалі свае вархопкі й хутчэй дадому.
Варыўня — будыніна, дзе гатуюць ежу. Яна ў сваю варыўню ўсё цягніць.
Ватарга — гурма, зборня. Гляджу, едзіць цэлая ватарга, канца не відаць.
Ваўкаедня, ваўкаўня — ваўчынае логава (логвішча, логаўе); яшчэ — няўтульная будыніна. У ваўкаедні трох ваўчанят бачылі. У хаці, як у ваўкаедні, халодна. Хата пустая, як ваўкаўня.
Ваўкарэзіна — абразлівы зварот да каровы, каня. Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі!
Ваўначоска — майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала.
Вачапор — вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоўна — хто порыць вочы.)
Вашанок — маленькая вошынка. Вашанок у галаве засвярбеў.
Веяць — гнаць, каціць.
Кляновая лісціначка,
Куды цябе вецер веіць:
Ці ў бор, ці ў даліну,
Ці ў шчырую баравіну?
Вельмаваць — прывячаць, частаваць
89 👁