Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
ні піць, ні курыць. Тут яна жывець, дзе магазін казённы, зялезны. Гляджу: грошы жмачка ляжыць. Я бягом, горб ушчаміўшы. Усе гніды падохлі — страх перапудзіліся. Як нет вораху (страху) — усё добра, нішто не варухнецца. Не вінуйце мяне... Hi я ўпіла, ні я ўела, ні добрага знасіла. Дзевак замуж аддаюць целных — тры месяцы пабудуць i ацеляцца. Печка топіцца, дыміцца, Дзеўцы хочацца жаніцца. Дзеўка плачаць i равець — Ніхто замуж не бярэць. Будуць робіць даччыно вяселле. Загарэўся куль саломы, Толькі пыхаіть агонь. Закрутала дзеўка замуж — Толькі топаіць нагой. I Барткевічашка ладзіцца замуж. Каб чалавек быў душны (з душой хінуўся). Усе маладыя хочуць салодкага. A зямелька-чарназём, Мы гнаёчку падвязём. А як нарасцець бацвінніка, Як у дзеўчатак шарсцінніка. Дзеўку вязуць — іскрыпкі йграюць, удоўку вязуць — дзеткі плачуць. Работаіць у спіце нейкім, у сталярцы, усё ня лыкам таргуіць. Узяў жонку, дзе ў бацькі склад, дык у яго пуза расцець. Якая ў яе была заработка: яна зубы круціць, а ён устаўляіць. А я ўчора сказала: дурань дачка, што на вяселля клікала такога баць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶