німа, паела іх гэта хімія. Галкі толькі й вароны не здыхаюць. Ідзі ды жалься, калі табе нада. Ужо ж i на яе напала хіба. Ніхто майму гору не пагадаіць. Круту бяду размыкалі, каза... Усюдых я была, i рады неяк дань. Німа чаго маліцца тому богу, які на нас не глядзіць. Вылецела з райзага й была нідзе, а цяпер уладзілася. Бензін жа не з возіра цягаюць. Вададых такая, нажылася на базі. Во гэты зімы кралі на базі! А ім даход, яны ўжо нахітрыліся, каб гэта зната было. Яна папервасці ўзяла спраўку. Калі яны багатыя, ім мала ўсяго, каб іх боль паела. А гэтак рубель узяла сціснула (зажыліла). Тая баба жывець у дзіцях, у горадзі. Яна жывець, а сястрака негадана памёрла. Яна увесь час была на таргоўлі, усё крала, цягнула. Алі разам лоп i памёрла. Пытаюцца ў Марыі Рыгораўны: «Пачом илбаса?» — « Ня знаю, агулам купляла». Там паздрастваваліся із ёй. Гавары-гавары й разгаварыліся мы пра Іллючыху. Яна пад гадамі (у гадах). Сталі гаварыць аб малако, аб усё. Размовы заспінныя... Каровы нашы дружаць, а мы з бабай ніяк. У мяне з Волькай не выходзіць гаворка. А яна ўсё на мае вочы навіралася. Выліла на мяне ўсе памыйныя словы. Пашло чарадом — доўг за доўг. Хай жывець, хоць ей канца ня будзіць. У нас тут адну Электрычкай завуць; як дзе ток праходзіць, яна бываіць. Як ток скрозь праходзіць, дзе хаўтуры, дзе імяніны, корам якій, дык яна й корму прывязець. Бацька вадзіў-вадзіў рабёнка, алі-ткі кінуў i паехаў. Хату яе мужык выляпіў із гліны. Баба культурная— Электрычка, яна абы з кім ня будзіць
1 👁