Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Заляпіла сургучом, Замазала дзёгцем. Танцаваў, як дасць з усяе нагі, так шчыраваў! Адна настаўніца — з блаху, стрыжаная, малая, а сват — малады брысік i ўпрысядку танцаваў. У кажнай песні свой голас, свой вывад (ад выводзіць), а тут мелодыя пераваротлівая. Як выйдуць, як гакнуць песню. Я не буду чаю піць 3 разбітага чайніка. Не абы-каго люблю, А земскага начал ьніка. Цяперашнія песні стрыманыя. Пакуль гэты песні запішаш, новыя нарастуць. Па ветру (на слых) вучацца песні спяваць. «Сястрыцы-парадніцы, парайце парадачку...» Самая дарагацэнная песня... Гэта цяжкая песня выдумалася. Цэлы вечар угамону не было. У сяле век зжылі, век ніхто мянінаў ня робіў. Ня знаю радзін сваіх, ня знаю мянін сваіх. Кавалераў сваіх ня віджу. Раней кавалеры былі, зубы ж былі. Каторыя не кавалеры — паўміралі. Жыва старуха, капаіцца ў хаці, нічога... Хата пад казной лічыцца. Можа, пусціць дзешавей, дык купяць хату. Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, a малочнік-трава парасла па калена. У сякая была зіма, i ўсяк мы жылі. Гэта мне воўк дарогу перабег, што з Полацка паперына прышла. Пячатка доўгая, як чаўнок. Як гэта жыць, каб не было выйсці куды, каб сцежкі не было каля хаты? Німа ні вераб'ёў, ні ластавак, хімія звяла. Зайцаў німа, раней як вясна— кугі-кугі. Вераб'ёў німа, пчол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёў
2 👁
 ◀  / 390  ▶