Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Валос няма, а галава як пашыта. Гавару: «Хаім (Мальцінскі) паехаў у Ізраіль». Марыя Рыгораўна: «Дзе ўсе...» Мне школа (будынак) у вачах не відаць. Чуды расказаць, а то забудуся, з Гарбучыхі. Тут мітрэнга зробілася, як на раратах (на свята). Скажу я вам па душы, як мая душа жывець усярэдзіні... Рабочыя дні, святкоў німа. Святкі не гаварыла, дык аж маркотна ў хаці. А ў Ганульчыка йграюць абжынкі. Такі-сякі пашлапень, А ўсё ж за ім паляпей. Такі-сякі, абы быў, На гарэлку б зарабіў. У іх бал зберацца, п'юць-гуляюць. Месяцы два туманілі (пілі). Літар загнець за раз. П'юць так, што сабакі морду ліжуць. Дапрызыўнікаў праводзілі — i гойкалі, i шмойкалі, i гармонь мокніць. Ён мяне цягніць, а я не йду. Алі тарокаліся-тарокаліся, я такі не пашла. Даў ганьбу, што не пацалавала, гонар паставіў. Прыдуць у госці — пасля ня выбавіцца. Я садзіцца па канец столу, а яны мяне на кут. У смяхі такія, у жарты пусціўся. Хахаталі б, каб ня лопнулі. Часты (пачастункі) там такія былі!.. Прынясець i расчастуіць. Максіміха сядзіць — на пальцах усё ясна, у вушах ясна (у золаце). I надзецца любіць i зменна, i добра. Ёй жа будзіць столькі хварсы! У яе на кніжцы грошы да балесці. Хата кілімамі ўся абабрана. Танцавала на таку, Скрабанула ногцем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
6 👁
 ◀  / 390  ▶