шмат паасобінку. Як гавяджа мяса, дык яно крэпкае ў фаршы. Бяры галаву (свіную), клёцкі будзім варыць, а якая хамуціна каля галавы! I печані, i легані (печань, лёгкае) смачныя. Свіная галава, язык выразаны, шчокі абрэзаны, толькі дашчанікі (пашчанкі) асталіся. Бяры мяса каровіна. Навучыліся: мяккае павыразаюць, а рэбры прадаюць. Худа жыць... А во ўжо Арына скняга, што было б купіць. Тут жа й не наедак, a ўсё прывет. Шчыпі ты яблыкі, абяры ты іх рабятам. Хоць бы напаспыткі яблычак узяў. Табе бархатныя, а мне мулатовыя яблыкі паваліліся — грапштэйн. Дала б вам кашолку, ды гэта маё самае ўручча — у лес хадзіць. Аўтобус атлажыўся на пяць мінут пазней. Трымай вуха трубкай (будзь пільны). Казала аўтобусніца, што білеты прадаюць у аўтобусе. Прыехала Марыя Рыгораўна: «У вас узноў прыбыўкія!» Усё спраўлялася-спраўлялася, каб гэта к вам паспець. Я б усю печанёўку прыпёрла, каб знала, што яны так будуць усмак. Каб знала, хоць бы малінавых дудак прывязла (лячыцца). Апаследнія лыжы ўзяла. А не калом у куток выкінь іх з віранды. Нашто дзеўчыну кінулі ў чужых людзях? Унучка, каб Бог яе гадаваў, хай расцець на памяць, на пацеху. Вочы бацькавы, a ліцо цьмянае. Накладзі pyбашачку ў штаны, укладзі. Каб барані бог у пясочак ручкі ня ўторкнула. Сядзела-сядзела й урылася спаць. Ён іх бязвыхадна любіць усіх. Унучцы нада воля, як кату. Твае гады сходзяць — нада жыць. А дзе той урадны мужчына? — куды хочаш! Красный — чырваный, у гады ўвабраўся. Морда такая ў яго, за калена яе цісніць. Чаму лысый? — можа, які туман з'еў валасы? (Пасля Чарнобыля
0 👁