Мыць цыбулю ня трэба, тады яна вадзяная. Супу паставіла, касціну ўлажыла, рысу усыпала. А дзе салёнка? — троху пасаліць нада. Яно ж не з лапцем варылася. Ня баўся, блін гатовы, a бульба ўжо хахочаць белымі зубамі з белай пены. Абы былі нащснены ў расол агуркі. Можа, грыбы цыбуляй прасмярдзелі, я іх накрыла наглуха. Цыбулю ня еш, грыб выбір. Наварыла халаднік з буракоў, ні ён белены, ні ён якій. Ты мне троху забялі, чутку, паўлыжкі. Хлеб на порцыі парэзаны як на ежу. Паічку адну прасіла. Укусіў бы, — гэта ж сіла прама другая. Ждала-ждала, есці прыладзіла, адрэзала й закусіць у талерачку поўную паклала. Рана наелася сіллём (праз сілу), дык цяпер не хачу есь. Пад'еўшы, i мне бяды нет. Во пабеглі руччы, а я думала — сала скверыцца, а гэта чай. Бадэрку цэлую чаю выпіла. Січас дастану брусніц, а то яны ў мяне залётавалі. Давай хоць напаспроб майго варэння, хай хлібаюць, яго добра есці. Ты ляжыш, цябе абыйсці неяк, нада цераз цябе жыргаць. Якога ты ка мне смердзюка прывёў? Ляпаў, стукаў, на тару лазіў, ня знаў, дзе яму дзецца. У сенях аб адно гак, аб другое гак. Да двух ночы хадзіў хамянём. Спіць, пакуль сонца ў зад не ўвапрэцца. Адвечаркам i пойдзіць. Што ўжо ты нашчай душой пойдзіш? Ад яго ж не хаваюць, хай есь на здаро'я. Ты жыццё маё й выццё маё... Шчавель навары з садам, ні з мясам, з ялавічынай. Там бульбіну ўкрышыш, як будзіць мяса варыцца. На зямлю (уніз) пакладзі й зверху шматам якім сала прыцісні, каб яго сівір не заядаў, кажды
Дадатковыя словы
здароя, падеўшы, чўтку
1 👁