скаварадзе злось не аставалася. Усяго таўстога наелася, трывалага, мяснога, наелася як дуда. Дзякуй богу, наелася, i нехудога. Паатхадзя выпіла, i я цяпер барыня. Сват сваццю карміў: «Хлібай-хлібай, свацця, а то ўсё роўна сучка з'есь». Хазяйка ні адна не памёрла: калі гаспадыня з голаду памрэ, дык яе пад прыпечкам пахаваюць. Напаследку з'елі й міску абскрабалі. Чалавек як трохі з'есь, тады не такі злы. Можа, паставіла, як сабаку сікнуць, у місцы? T ам, у сталоўцы, абы-якая варка. Яна разумная дзяўчына, а ты яе ня школь. Яна хлёб-хлёб малака. Што ты яе напаіваеш, прыганяеш (няволіш), застаўляеш? Да смаку, таму й есь, да смаку прышлося. Яна жыжачку, а ты густыш... Галава такая (у дзяўчынкі на фота), што ўжо нада сямнаццаць гадоў. А ўсё-ткі адроддзе ўшацкае. Ваша дзеўка надзяецца нялюдска, адрэчы. Нашто ты ей такую панадку даеш? Нада ж некаму быць атменным, ня ўсё ж адзінакава. Г эта не ў хвале — яшчэ добры малец. Ён жа прыехаў у чужыя людзі, хай думаіць. Свой на блага не пажадаіць. Як іх цяжка гадаваць адмалку. Сягоння скупая вячэра ў нас. Чаго мы тут упацёмку сядзім — пойдзем на відную хату. Усяго будзіць, яшчэ век не зжываіш, а век пачынаіш... Не трэба стукату нарабляць. Не крычы, нідзе я ня быў, я ў дзялах быў! Што ты надумаў выдумаць? Тлуміць мазгі — няхітры занятак. Яму гэта не ў нюх, яму гарыць. Яму дай раз у рот уліць. Ён кілбасу пашчаліпіць, дык яе ні людзям, ні свінням. З'еў i панёсся насіцца, яно пратрасецца. Невыводная была ў іх
Дадатковыя словы
зелі, зесь
1 👁