гатовы, i бульбачка зварылася, i бацвінне шэрае. Як бы рашчына была, дык на рашчыне бліны смашныя, скарынка кіслату пусціць. Січас я дзяронік паджару. Бліны, яны ўпікаюцца, а бульба не гарыць. У мяне недзе лой казліны й цяпер ляжыць два кружкі, жыр, калі пячэш, застаець. Лой ператапляюць з алеем, тады ён застываіць. Сала ўсё раз'ехалася на ваду. Як рэзала — поўна ўкоптур было, як зжарылася, дык ні значка. У мяне гэна падстаноўка ёсь, што скавараду стаўляюць. Куды ўжо зглоціла? Дзе яна дзелася з начы, я ня знаю. Пайду капусты прынясу другога смаку. Качаны былі палопаліся, дык я скрышыла. Белыябелыя, а дзе-нідзе зеленкаватыя. Смятаны пакладзі трохі, будзіць гладзейшая поліўка. Рукі карэлыя, алі хлеб к душэ пойдзіць, а пясок сам сабе. I ежа на стале стаіць, сытых карміць добра. Мне многа, я саўюся (як вып'ю). Душы німа, другая жонка халодная. Нарэжаць хлеба, а скібачка ківаіцца, панская скібачка. Мачыха як ліець, дык сваім зпаднізу, а ягоным жыжку. Чужога рабёнка хоць маслам маслі, а ён ўсё роўна дзёгцем смярдзіць. Кілбаса вісела б на тары (гарышчы), дык зробілася б як патарчака. Ён павесіў на гарэ. Кумпячок вісеў, скурка нацягнута, а ўсярэдзіні ўсё мышы з'елі. Во каб цябе халерыя! Так з'елі, абсмакталі, адны косці засталіся. I ў мяне бульбу, буракі ўсе з'елі. Мышы як пойдуць машыраваць! У мяне было табе нешта расказачь, i забылася гладка. Еш ня еш, алі пасядзі каля стала. Ты кажы з канца да канца, а ты з сяродкі пачаў. Ешце, каб на
Дадатковыя словы
выпю, зелі, разехалася
3 👁