як елі, парсюка забіла, авец парэзала. Аддалі коні лісіцам... Вось маё дзяло якое... Мне трэба стулкі ca два купіць, а то німа на чым сядзець. Троху я пастаю ў вочарадзі, a потым пад тыя часы й яна падойдзіць. Магазіншчыца раздобрылася, дык цэлый мяшок дала мукі. Я шэсць пакета}' прыперла — неяк падалося (пашанцавала). Бегай глядзі, дзе спадналуску пападзецца. A цяпер такі дзень сыры, цёмны — калядаўка. Ня змерзну, у мяне многа надзетку. Надзену якую лахаміду. Выхудзяцца яны ўсе ў мяне (пра абутак). Каб яе шлях трапіў, як яна мне кашулю брудна памыла. Г эта таўсцё цяжка мыць. Надзелася як Сямён на Вялікдзень. Троху прыбяруся й буду, як бруснічка. Я ж не такая й моршчаная. Каб знала, дык разгладзіла б маршчыны (гледзячы на сваё фота). Мароз стаў, а йгрушшо вісіць. Начы такія, мароз два градуса, абліваха, крупы такія. Абліваха йдзець, слізгоцце. Тады ён i жарыць, гэтый вецір. Век ня думала, што снег нападзець. Яны па снягу хадзіць ня ўмеюць, пашлі каля плоту ўцэла. Мароз дзержыцца, трава крэпкая, ня мялася ніяк. Як стала ўюга, як стаў мароз! Люты заўсёды снежны. Сонца на мароз стаўбамі, стрэламі. А снягі-снягі... Я сягоння Пецьку хацела казаць, што сягоння будуць госці: увосні сніла, што парасят заганяла. Г эта вам Бог дарогу перабег (пашанцавала). Матка цябе відзіць, як увосінь пагоду: сонца выясніцца й зноў за воблакі. Грышка — гэта ж такое крэпкае імя! Аб венік-галяк цірані ногі. Наследавалі госці. Бульба хлё-хлё, — думаю: a калі ж яны прыдуць? Бульбі доўга зварыцца — тут жа й гатова. I бліны
1 👁