Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
напаў, пагніла. Німа ніводнага шпака, вераб'я (з-за хіміі). Дрэвы як цвітуць — пчолы звіняць. Чмель які вылеціць, дык i той не на дрэве. Hi чарніц, ні брусніц — лес звялі. Ён ад сонца сохніць. На голад, на ўсё пашло, ні агуркі не растуць. Мае ж агуркі лепшыя, мае ж доўжанькія, а гэты карослівыя. Морква дробная, як гніды. Сход (месяца) падходзіць. Цяпер стала пагода, астанавілася, Бог даў. Як глянула — аж чорна вісіць вішняў, еданіны будзіць на дзень. Агрэст, як брусніцы, з яго й кісель смачны. Цяпер цішыня, як ціхае лета. Дзверы адчыніла, аж залачаіць, птушкі пяюць... Дождж, a тады сонца, валакі такія ходзюць. Мае агуркі зацвіцелі другі раз. Слівы такія — к сонцу паспелі, пакуль у Вушачу занясла — калатухай зробіліся. Там слівы ляжаць у кусце, як чмянула, дык куры дзяўбуць, як дзе найдуць. Малых гэных яблыкаў красна вісела. Бульба вырасла ў аглоблі. Небы ўжо восеньскія... Было арэхаў i грыбоў — у каго ногі ёсь. Такія кані — кабыльнікі (грыбы). На печы грыбы былі: казелькі, пясчаначкі беленькія, a рудыя — кабылы сушоныя. Толк ёсь у яе ў грыбах, а гэта не ў кажнага, яна іх i накалыпіць. Брусніцы паспелі — аберуч ужо йрвуць. Толькі знатка, дзе былі леснікі (лясныя яблыкі). Антонаўкі ўрадзілі, яны небалыныя, алі іх сіла было. За міску чарвей (дрэнных яблыкаў) — сорак капеек!.. Пагода цёмная, як у мяшку. Як усердзілася: зарэжу к Калядам казлянят! Забілі зімовага парсюка пудоў на пятнаццаць. Ужо лахарцікаў не з'ядуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, зядуць, кўсце
0 👁
 ◀  / 390  ▶