Яны табе ўсё спалахуюць у гародзі. Аж прыходзіць надвечар, глядзіць, што арата. Даўней пусцяць трактары, узработаюць ды ўзработаюць! У тваёй бульбы не было растоў, яна памёрзла, акалеўшы была. Грэчка любіць зямлю, гэта асобенная зямля нада. Такім дажджом усё выстыніць, i што пасеіная— замыіць, заб'ець... Папала бульбу, пабаранавала, глыжэўя пабіла. Цыбулі пасадзіла хвост, а тая сілу ўзяла й стала расці. Цыбуля, як тынок! Такіх расолавых цвятоў німа. На памёце (удзірванелы папар) раскусцяцца цвяты. Дожджу німа, усё сядзіць, як у попелі, суха так. Верка пасадзіць нейкія агуркі, а яны нялітыя не растуць. Як росту німа, дык i толку німа. Усё сасмылела, уся ярына збялела, пасохла. Стаіць сеінае дабро ўсё, уніз галовы паспускала. Каб пабыў, хоць троху падняў бульбеннік, ён быў бы ві'дзен. У самую бульбу, у цвет, дажджу не было, дык яна неўмалотная. Устала ў чатыры, віднеіцца, залачок, мне так добра. Ноч малая — відна-відна, дык я пагляджупагляджу... Чалавек як пад'есць, дык i робіць, рукі ягоныя ня млеюць. Як робіш, уся хвароба паверх выходзіць. Трыццатку далі, а трыццатку якога мірнога піць. Якая дарагоўля!.. А я віджу ўвосні капешку, мне нехта прывёз i зваліў. Сена абжала каля ліпіны, каля варот, усё ж ахапак сена. Можа, прыедуць цяціўя касіць. Ужо корм старацца ўзяліся зарання. Тры дні дожджу не было, а сягоння як начаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё. Дождж найшоў такім залопам, тучай. Хлеб парос — пліццём (пластамі) варочалі. Яблану віхор зламаў. На яе мор
Дадатковыя словы
відзен, забець, падесць
1 👁