Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Куркі былі, лісіца прышла й так дала дзёру! Пуцакі (пацукі) яйцы ядуць, каб на іх боль. Пітух як даў у нагу, кроў ахапкамі ліецца. Акьттп! Каб табе вочы вылізлі, нячыстая сіла! Асталося курэй пяць штук. Людзі ўміраюць, а па курах ужо бяда, куры неяк завесці, чуць завяла. Усё ж я батата, а то сусім без курэй звялася. Індыкі малыя выгуліваюцца, яны болыныя за куранят, алі далікатнейшыя. Як толькі індык ідзець, дык пітух пяець, індык ідзець на яго голас. Ідзець к яму паперад, пітух лягчэйшы, a індык цяжкій. Індык як учупіўся ў кутку, дык я яго за адну крыліну выцягнула й выкінула. Індык з індычкай так i залётавалі ў мяне. Індыкі каля варот стаялі акалеўшы. I кошка з сенцаў вышла — была б ей папраўка (ласунак). Нада кошцы даць любовага кусочак. Шляхоцкая дохля... Пашоў кот у сені, сціхся-сціхся й здох. Несла ката ў пляцёнцы, у торбе, у аўтобусе вязла, на гарэ дзяржала, — i дамоў сышоў! Наш кот пайшоў на здобычы. Ішла й зашлася к варотам. Блізка не хадзіла, здалеку паглядзела. Здалёку i золіза. Хай будзіць корань, хай стаіць хата. Усё будзіць нейкая зачэпка... Цяпер у нашым лесі пазнаць нічога няможна, павыразана ўсё, усё дзялянкі... Дома кажны куст гаворыць. Сядзіш у Пятроўку тут, птушкі пяюць, зара занімаецца... Балачынка нашла — кап-кап. Дождж перагоніць — ужо свётлеіцца. Салавей яшчэ не напяяўся, гадзіна дня, а ён у алешніку падзьмуў у поўную бутэльку, пасля пачаў ліць — забулькала, пераліваіць у паветраныя келіхі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліза, крылінў
3 👁
 ◀  / 390  ▶