Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Я яе шаную, нідзе на дождж не пускаю. Яна ня кашляіць крэпка. Дойкі — па кружцы. Яна ў мяне аказіла двойню, а сёлета аказіла чатыры ягнёнкі, дык я аднаго выгадавала, козачку. Яна ў мяне чатыры разы аказіла. Пад печчу ягнёнак прапаў, ды яна ў мяне аддоіцца, гляджу, а ў яе казялок. У белай казы віма з кулачок, як усё роўна дойная. Ей нада каб чаго таўстога, крэпкага чаго. Дзікага бабоўніка. Aip быў, балота, з дожджу ўсё заплыло. А на восінь затапіла, недзе ўзяць травы. Казе трыццаць пудоў нада, яна ж есь i есь, як авечка, i пад ногі нада, подсціль. Каза гэта каза. Летась у мяне венікаў было, я нанасіла. Зімой як акозіцца, i венічак добра, таўстога нечага. 3 быльніку венік звяжу, дык ўсё дуддзё паесь, а красную лазу ня любіць каза. Купіла парасёнка, тры рублі аддала, што злягчылі. А гэта свіння даўгалытая, лыткі даўгія, лыч кверху й хрыбет востры. Свінкі адна адну заядаюць. Г адую без уцехі. Свінку накарміла, устала— дзялыдзялы... Думала, што парасёнку даць, а тады прылюджвацца. Лета пройдзіць, ахрап'е, бацвінне нарасцець, якое сала будзіць, такое будзіць. Прывязлі й парасят, i гусей, i ўсякую рэзанку. Прышла курыца, нада ж ей даць-даць, i другая стаіць, гэна ды гэнай баіцца, пяць пальцаў есь, ходзіць на гэных булдышках. Куры троху хлеба з'елі й пашлі, атсыпаліся. Адна курыца ўнадзілася пад шулой несціся. Яна ўнадзілася, кінула адзін падкладень з-пад шулы, з-пад бярна. Пітух як увідзіць курыцу — лапу-лапу за ей. Калодзеж быў на дзенніку каля хаты. Яна курыцу, як захвокчаць, у калодзеж. Многа курыцы нада, яна й утапілася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ахрапе, зелі
4 👁
 ◀  / 390  ▶