Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Каму шчыруіш, каню ці карові? Мае конікі як гаголікі, брок ядуць. У адной бабы карова балася чорная. Яна ка мне ды мяне абваліла, пратаіць у грудзі рагамі, прабала б, i ногі пасініла. Рэбры стаяць рагаццём. Прыходзіў воўк к каровам. Карова дух знаіць, чуіць, што ня так. У козаў у трыбуху ёсь кнігі (лёгкія), шчытна зложаны, i ў каровы такія самыя кніжкі, i ў авечак кніжкі ёсь. Козам трэба воля, каб па волі хадзілі. Ён іх выпусціў на дзенніку, i козы, як хрышчаныя людзі. Лес Страліца за Варанём. Тады ж пасціць можна было ўсюдых. А цяпер казе места німа. У казы жырнае малако, алі дух не кароўі. Яны, козы, далікатныя, ім лішкі даць нельга, даю ў абрэз. Каза мяккае з'ела, a дудкі ня есь. Хоць каза канюшыну, можа, i есці ня будзіць, усё ж на зубах цвёрда будзіць. Каза не карова— тры яблыкі з'есь, i досыць. Бульбы начысціла, нада казе ацяробачак зробіць. Каза первачка — першым казляняткам ходзіць. Яна недзе напытала ў Павуллі сена нейкага. Падходзіць вечар, сена яны не прывезлі, а прывезлі ноччу. Каза гэта сена ды ў хлеў, адзін ахапак, другій... Пакуль Трахім сціх робіць, я мальца глядзела. 3 рабёнкам сядзець дакучна, луччы на пасту ганяць, чым з рабёнкам сядзець. Ух ты, сапёль малый! Ох якій балыпый: сабаку па ср.ку, свінні па калена. Казы спугаўся — ляціць нявогляддзю. Яна бяжыць за ім, ашалеўшы бяжыць, ён у лам'ё, а каза ка мне дубка. Дагнала— у вядро рагамі, а грыбы ўсе далоў. Спужаўся казы й вяроўку кінуў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесь, ламё
2 👁
 ◀  / 390  ▶