Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
рыба— галовы ды рэбры, а яна ўся аб'еханая. Юшка пахніць не вадой, а рыбай. У нас раска не гавораць, але: усё цінай пакрылася, жабурыннем. Людзі не гадзяцца жаб, жаба, яна чыстая. Халодна, рыба ня ловіцца. Рыба ў берагах, як халодна, не стаіць, углыб ідзе. Крываўнік, што белым цвіціць i лісце, як лапці. Сачыстая трава. Тады ўзяў касу й скасіў усю гэту паласіну. Ён скасіў яшчэ за пагоду, пагода была. Такое поле-поле, а тады алешнік. Птушкі досвіта пяюць, іх завуць лемяшы, як лемяшы точуцв. Дзе нізкія мясты, алешнік, там салавей i пяець, у бары ён не пяець. Ужо стаіць гэны буцян із дзюбай, а пасля ўкругавую будзіць хата. Закотам, заходам бёрны качаіць. Нехта й каменный выклаў дом. Латоку заставілі хатаю. Новы ганак вышэйшы, а нага шукае стары й спатыкаіцца. Якая там падлога, абы-што намошчана. А гэты дзверы дашчуркамі пастаўлены. Якая там хата, гніллё зложана. Ёрк-ёрк, такі ёркат ідзець (мышы ). Пацукі чаркаюць: чыр-чыр. Хай на іх дохля, на пацукоў, усё пагрызлі., Дзяннік завецца хлеў i загароджаны, а па-руску: во дворе была — у Бранску, а ў нас: на дзенніку была. Як нядзеля, дымок путчу ў лазні. Я ў лазню прыладзілася, дык вярнулася. Прыбраць з двара ламачча збалына. Каля дроў убірала шуму гэну. Т олькі справілася, пакуль усё паабхаівала. Двор запорысты кругом — ніхто не ўвойдзіць. Аднарукая калонка доўга вылівае ваду з рукава. Ён жа такі гаўкала (пра сабаку). Тут адзін сабака цягнуў лісіцу абадраную, дацягнуў да Феньчынага двара й выкінуў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеханая, дзеннікў, паласінў
1 👁
 ◀  / 390  ▶