балота, у Пчальнікі, ягоднікам гэтым прыціснула клунак. Гарох мой быў закапаны на гародзі ў скрыні, лён быў i пража была наматана. Дождж ішоў, гарох клыкі пусціў, коўдра на кускі разлезлася. Пасля вайны пол быў нямошчаны, дзве дасочкі ляжала. 3 вайны з лубіна намеліш i пірог спячэш, малінамі начыніш. Фронт корміць коні, з сосніка паздзірана кара... Ей далі карову без хваста: аралі на ей, дык хвост адкруцілі, толькі дудка асталася. Вялі мы, вялі карову гэтую, соўнейка на заходзе было. Каля Жароў адбіралі грошы, хто йдзець. Ну так дождж ліў, ну так змоклі! Ужо замірэнне было, не вайна... У салдаты раней не праводзілі, возьмуць торбачку, завязуць у Полацак, там здача была... У старика была хата некарысная, у дзеда ў гэтага хацёнка. Грошы ўзялі, а дзеда ня нада. I дзеда здалі ў прыстарэлы дом, стапталі недзе, i дзеда німа. Сонца садзіцца ў магільнік, да партызан. На маім жыцці столькі ваён было... Каб мне тую парусінавую спадніцу, што пасля вайны, i здароўя тоя... Там такое касагор'е, там цёмны лес, вёска Шчарбёнкі, там бор. Растала ўсё, возірам зробілася. Снег з пугуркаў стаіў i зразу замёрз возірам. Тут, дзе бор рэдкі, Чорны роў. Ёсь папараць як языкі, а ёсь як парасончык, на балотах. Села найперадзі каня. Прыстоілі-прыстоілі, аб'язджаючы, i сталі. Даўгая дарога смяецца каля пярэдняй. Пярэдняя хітрэйшая, што яе трэба абыйсці, даўгую. А даўгая смяецца каля яе. Пайду заўтра светлым днём, аддыхаючы. Тут возірка ёсь. Ня возіра, а такое забалоцце з вакнамі зробілася, завецца Люкташ. Ёсць такая
Дадатковыя словы
абязджаючы, касагоре
1 👁