Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
чыць i крычыць, хоць яму глотку завяжы. Як зашлі ў балота, як яму зацяло. Цяпер пагляджу на тога сына, не магу — гатоў быў застрэліць... У хаці радзівонавец (з атрада Радзівонава), прышоў з Нямеччыны. Пашла ў Лявонаўшчыну, у пушчу. Яна раджала ў лесі, у бані; самалёты лёталі, агню нельга было паліць... I нашоўся ў іх рабёнак, яна яго кінула (y блакаду), гадзіна. Людзей бегла — свет! Можа, дзён на чацвёрты прышла, a ў малога вароны вочы павыцягвалі. A ці ён сплакаўся, a ці ён змёрз... Ідзеш — кучы круп, падэшваў куча, машынкі швейныя. Ляжалі-ляжалі параненыя, уцшіаліся... Прышлі ў Самоўку, дзе партызаны шкуры выраблялі. Бомба блізка атарвалася, што нас балотам закідала! Во якія страхі былі. У Забораўна пашлі. Маскаленка, i ён з намі прылучыўся. Помню: перад маем ляцяць самалёты й афішкі кідаюць: «Пячыце ляпёшкі, чакайце бамбёжкі. Падціскайце хвасты й уцякайце ў кусты». Лексяёнак з намі, што ў бацькі адно вока меншае, раненае, знак, казінае вока, адсюль мянушка Казіцкі. Пяялі: П'ю гарэлку, як ваду, Люблю бабу маладу! Ці: Ай капут, капут, капут, Прадала капусты пуд, I кашолачку грыбоў, I ўхажора без зубоў! 3 вайны нічога нет ніякага. Снапы, што троху асталіся на полі, апаследкі абабіць пусціла, былі адказныя за гэта. Яны ім вочы залапілі, далі хабар, задобрылі. Хавалі жыта пуда паўтара ў Бярозавае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶