Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
хадзілі, сляды, як трактары. Усе на матацыклах у лес паехалі. Гута, дзе сцякло робяць. Як вайна была, паліцейскія як убачуць, у каго чаравікі, абсядуць, абдзяруць. Толькі й жылі аб шапках, у каго ўбачаць, здзіралі з галавы. У царкве была ружэйная майстэрня. 3 касцёла цынк на вёдры й кацялкі партызаны ўзялі. А другая царква стаіць абваленая. Раненых прывезлі ў Докшыцы. Агні раскладаюць («рамы» пікіравалі), тады тушаць агні. Мы ў латоку к возіру беглі. Мы ў бал отца — а соснік рэдкі такі... Здаецца, так i не было, а як станет успамінаць... Партызаны назначал! дзяжурыць. Бабы надзенуць карамысла. «Рукі ўверх!» А баба: «Я ўжо гатова!» Зімой цераз возіра й соснік усё чуваць вечарам. 3 Кавалеўшчыны чуваць Наваселле. Якаўкі — там усю дзярэўню пабілі, i Ягадкі. Вёска Васілевічы— быў аэрадром невялікі. Краснае, Антунова, Капусцін. Бацька прыехаў з Антунова апалены. Лес павысечаны, павыцераблены. Кругом балота, вялікая баравіна — Ласіная гара. Жорны, печ на ўсю хату. Там хлеб партызанам пяклі. Станковы кулямёт трэба заліваць. Гналі шкіпінар. А рэшта на боты дзёгаць. Разведчык калёсы змазваў. Іванковіч Міхал загадваў. На Завуллі смалакурні былі, у Закутках карчы рвалі — на шкіпінар, a з бярозы — дзёгаць. У вайну, у блакаду, цераз раку пераходзілі, дзе Загацце; несла маладзіца малога ў хустцы. Хустку адвязваіць, i ён — у ваду. Вясной хадзіла да ракі, думала, прыплывець, а малому гады два было. Усё ждала ля ракі... Немцы па іх засціглі, малы кры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶