Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
наложана (падатак) — аддала казу. Ён такі ветрагон быў, нешта зробіў. Штаны былі абшыты скурай, дык яго празвалі Хромавая ср.ка. Стыд ня дым, у вочы ня зайдзіць. Жыта на гародзі троху пабурэла, каласоў нарэжаш i нешта спячэш. Троху абтаўкла й наварыла калатухі. I на палкі ў калхозі робілі, i жылі (запрацаваныя трудадні адзначалі рыскамі — палачкамі). Ці помніце, як мы пілі гэны сікман i бульбу ў цяробках елі? Г эта ня гора, мае дзеткі, гарохавая каша. 3 Бярозавага балота на Букатачку, Кошань, ПчальнікІ. Букатачка была большая валатоўка, алі рабяты раскапалі, i знаку нет. Ніз, тут поле pacкалатушана. Дажджы йдуць, трактары цягаюцца, дарогу й разбілі. Закуткі, побач Мількоўшчына, мазны завод зваўся Закуткі. Дзе старая хата была — пугурак. Свяжэйшая памяць, не такая ўчарсцвелая. Босыя ўспаміны хадзілі, усё помнілі, а зараз на машынах — ня ўсё помніцца... У лагеры былі каля Лепля, у Докшыцах. Паліцэйскія — хай вас боль паесь... Жыта бутылкай абтаўклі й накіпяцілі, слізь нейкая слізкая была, нахлібаліся як чаю. Ішлі з лагеру, адзін чалавек ў Ворані поліўку наварыў — жытнічкаў налавіў (пацучкоў). У Задаброцці ігрушша гэтага было, — перад агнём пячом, яны скапцеюць. Як запалілі былі Прасінніну хату — вады носім, посцілкі мочым ды на страху кладзём. А немцы хахочуць! Быў немец, прама з клубок. Скрабі дарогу, i ўсё. Я ня знала хадоў, куды ўцеч. За труды, за цяганіну не плацілі. Немцы ў Браншчыне ў лапцях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закўткі
4 👁
 ◀  / 390  ▶