Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
лесніком за Добрыцай за ракой. Як стала ў Арэхаўні камуна, паехаў у камуну. Памёр, забіўся. У Ваўчы цэркву разбіралі. Ён іконкі спаліў. Папаліў, усё спаліў... Аржаной мукі надзярэць у жарны, па беднасці хадзіў. Хутары далі. Прыехаў сын, абсеілі хутар. Рыбы наловяць у Рыштах, пакуль вясна, шчавель вырас. Як вайна стала, так яны там i загінулі. А тады, як сцягвалі хутары ў сяло, Бутаўшчыну ў Вушачу сцягнулі. Ехалі, i танцавалі, i гойкалі й шмойкалі, а як прыехалі ў істопку спаць, a жонка пад брухам памазала журавінамі, ашукала. Ён i выгнаў яе з істопкі. Нашы дзеўкі ня йдуць замуж, I папу даходу нет, Гопца-дрыца, гоп-цаца, Нашы куры без яйца. Тады Іван i зжаніліся з Кулінай. Бацька каня прадаў на льнозавод, дык каня Барадульчыкам звалі. Іван стаяў у Багародзіцку, а да Увалок трэба было завезці, гэта было ў Вялікі пост, алі снег быў. Ты толькі цёткі гарадчанскай баяўся (Тарканіхі з Гарадка). Хапун быў (былі арыштаваныя): Ціцёнак Ісак, Ходзька, Сальнік Ціт, Курыла, Макар, Стахван, Марцін, Іван, Піліп — yce Міцкевічы (мая радня па бабулі). Сальнік адзін з Дубчыны быў. Як шырокія вокны — значыцца, кулакі. Як запусцілі, як саслалі туды, дзе халодна. Недзе пагібла там, забілі. I звялося племя. Кажнаму гора сваё... Як ваўкі разойдуцца, сцішуцца, коні начынаюць скубаць. Недаглядзелі начлежнікі. A ўвосінь мяса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўтаўшчыну
0 👁
 ◀  / 390  ▶