ходзяць, пакуль цыцалі. Пану лыка замест грыбоў падсмажыў на салі, ён i з'еў. Шляхты хадзілі маліцца ў Вушачу. Кабыла ў яго была быстрая, па мастку (паехаў), а яна шлёп далоў, тарарах-тарарах-тарарах — калёсы й паехалі. Ён у нашу дзярэўню ў прымакі прышоў. Даўней дзесяць кіламетраў з Завячэлля прыдуць — i назад прыдуць (вернуцца). Усякая жняя жнець-жнець, за ей хвост цягніцца. Нізка жнеш калоссіка, усё ў руку збіраіцца. Даўней у цапы малоцяць, устаюць рана. У пяць цапоў. Каторыя здаровыя, яны б'юць, а ты толькі лопаіш. Даўней восець змалоцяць, абмятуць, вось i хлебец з мякінкай. Гэта ня гора — палавый хлеб (з паловай). I каса на стале, i цэп на стале — усё яе багацце. Светачы былі з лучнікамі. Асталося ўсё — i прасніцы, i калаўроты. Дымны дух у хаці, дымам будзіць смярдзець яе лахмонне, — точна як хата курная, як даўней. А на пасці возьмеш троху грыба, падабрэіш. Гарохавых нератоў напячэць, тады нажвець сісюлак малому. Голад ня цётка — ён ілжэць i крадзіць. Воўк злы галодный, так i чалавек. Рум. 3 тары, з пакоту, зімой возюць, а вясной, як лёд сходзіць, І коцяць у плыты, І гонюць. Г оншчыкі, лесавозы, рэзчыкі. Едуць на пастаянку. Лесаўцы дома — паляўцы едуць. Баб'я тара — там баба змёрзла. Балота звалася Пануры, балота Патопа ля Вярхоўя. Тут для журавін падсада (глеба) добрая. Два надзелы зямлі, даў дзесяціну Грышчысе, як рэзалі зямлю. Ён абмяжыў, слупы паставіў. Ён быў
Дадатковыя словы
бабя, бюць, зеў, панўры
4 👁