Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
ла каля яго (хворага) кажную мінуту. Яму дыхаць сцінаіць. Расіца на ілбе. Склыгаіць зубамі. Усё ў ім вытрупехла ўнутры, усё струхлела. Трое сутак паляжаў, бяз мовы астаўся. На магільніку многа накладзена людзей. A што нас там — мяды чакаюць?.. Красноў i цяпер пекліцца. Жахотная доля. У кажнага сваё гора, дзень так, а дзень гэтак. Усе жывуць роўна, на два абеды ніхто не паспяваіць. Бяз гора нічога не бываіць. Цяпер праўду ваўкі з'елі, цяпер праўды нет ні ў кога. Цара (Хрушчова) усё роўна як у ж.пе спарылі. Каму верхам, каму нізам — гэта будзіць камунізам. Гардых Бог з неба скідаваіць. Усім ўсё ладно ня зробіш. Ужо свет звярнуўся набок. Колькі тога жыцця, а мукі болі... Добра, калі сабака сябра, а за ўсё горш, калі сябpa — сабака. Ня стаў сябе ніжэй падэшвы. Хлеб — самая цэннасць, спрадвеку-веку... Занатавана за Марыяй Рыгораўнай ТРАФІМАВАЙ i землякамі (г. n. Ушача) У Завячэллі быў Брэнта, Брэнт, у яго быў кучар з адным вокам; i ў каня такія навушнікі, каб нічога ня бачыў. Быў Арцём-ляснік на ваўкоў. Як ішлі — яго бралі, ён выў i ваўкоў вабіў — у два кулакі. Ваўкі ўжо нахадзіліся з вайны, як завылі, a коні ў кучку хру-хру. Яны вылі-вылі й пашлі. Жылі такія Зінкевічы, спашнікі, шляхта. Тая дзісенская (з Дзісны) — нос як крук, шляхцянка. У нас шляхты драбнасюры; спадніцы вытканыя ў два ніты й на круг пашыты, i пакромка ўнізе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі
4 👁
 ◀  / 390  ▶