Церахоўшчына (на Браншчыне), дзе сланечнік завецца сон. Каб гэта зната было, дык усё б з'іначылася. У мех сабралі вархопкі — i дамоў. Канчайце вы ўжо тут сваё жыццё, куды ўжо ездзіць па свеці. Едуць абы-чаго... Ты ж малады, а як пастарэіш, дык i варона нос дась. Тваё здароўе пры табе. Зубы ж не дзіравыя, можа, амаль (эмаль) знасілася. Кароста вельмі набірушчая. Слоік сала топленага ад кішок... Астарэла, асівела, ей гадоў-гадоў. Сухая, старая, галаватая такая. Каб яна хоць соўгалася тут па хаці. Зжыла век, дзяцей пагадавала, a цяпер гарод стаў ей нізкім. I гэта ейнай сіле нада насіць. Калі ўжо ў яе сэрца зжылася, дык якая яна будзе жыхарка. Яна яшчэ задаўніла хваробу. Зяўкала ротам, як рыбіна. Вочы ей зачыніла, рукі звязала, каб не разышліся. Рана белы свет пакінула. Яна ж сама галоўку паклала. Старасць іх забрала. Станіць труднавата ў грудзях, тады неяк дыхаць. Боль уваліць такая, што качаішся. Да дня дакачалася, дзянёк стаў — i пашлі мы ў больніцу. Дваяніць у вачах. Здароўе нецікавае. Трошку прыцінаіць, прыгрызаіць хвароба. Так банкамі спіну саставілі — курыцы німа дзе клюнуць. Каб ня банкі, дык зусім бы апурхла. Трудная хвароба. Троху адгладзілася. Семдзесят год ужыла. Робіць робіла, a жыць яіттчэ недабралася. Відаць, з лёдам пайду разам (памру). Сёлета пад вясну было. Выгала ў Асоўскай каля хаты, ён сядзіць к сонцу й спіць. У яго ўжо галава зработалася. Чуць дзверы ссіліў зачыніць. Падцягнула нагу, i нага гэта ня стала чуць. Як ступай у задніцу — перастаў хадзіць. Яна ўслужываззз
Дадатковыя словы
зіначылася, ўслўжыва
2 👁