Вада — урок, урачэнне. На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.
Вададых — шустры, быстры, хваткі. Ну й ён вададых які! (Магчыма, іменне паганскага божышча.)
Вадзіцца — дазваляць сябе весці. Казёл не даецца вадзіцца.
Вадзіць — уракаць, шкодзіць. Хай табе ня вадзіць! (Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць.
Вадзюга — вадзяністае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку.
Вайлакі — валёнкі. Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку — і мароз па баку!
Вайстрак — востры канец, вастрыё. Якраз у нажы вайстрак зламаўся.
Вайстранка — болька. Усё цела вайстранкі абсыпалі.
Валатоўка — курган, насып. А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася.
Валяка — гультайка. Дзень паробіць, два не, такая валяка.
Валяны — навалены. Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася.
Валяўка — прастальтка, гулявая, даступніца. З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка.
Вандзэлак — хатуль, клунак. Бабкі, хапайце свае вандзэлкі.
Ванцак — боль у жываце. Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя.
80 👁