Бягок — бягун, быстры. Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.
Бядзіць — турбаваць, непакоіць. Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці.
Бяздолле — нешчаслівасць.
Закурыўся а дробненькі дожджык
Ды па чыстым полю.
Зажурыўся мой татулька
Па майму бяздоллю.
Бязлюднік — нелюдзімы. Бязлюднік і свайго голасу ня любіць.
Бязручыца — няўмека. Такая бязручыца — ні пашыць, ні памыць.
Бялюсь, белюсёк — бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе.
Бярно — бервяно. Бярно ў бярно — аж звініць, усе бёрны здаровыя.
Бярэннік — хто бярэ. Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца.
Бяспецкаль — кепскі ўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць?
Бясштэннік — бедны, хто нават штаноў не мае. Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб ср.ку прыкрыць.
Вабіць — прыманьваць, прыцягваць. Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх.
Вавіла — мужчына, муж. Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь.
Ваган — тоўсты, пуцкалаваты малы. Сядзіць ваган, як маленькі пан.
85 👁