дужа доўга хадзіла). За гарэлкай пашла, у лужыну ўбадзюлілася, чуць не залілася. Цягнецца як тры чвэрці да смерці. Бабы качоргі мянялі й то барышы пілі. Стаканчык з кружаўцом (малянкоўскі) выпіваіць не аддыхая. Якая ж крапосць (моц), каб цябе хвіля-бура задавіла! У яе вялікі непарадак у галаве, каб быў парадак, так бы ня робіла... Сколькі я там выпіла — «пад спаднічку» ( да абадка). Літр яны вып'юць i закуску тваю ўходзяць. Іванковіч, што галава балыная ў жонкі. Сівый, як яблана. Ходзіць, як конь па кукурузі. Мне й з галавы выцюкнула, што гэта ён... П'яны ўзяў лісафет за руль, яго лісафет павёў. Панеслася душа ў рай, а ногі ў міліцыю. Глядзі джагнешся ілбом аб тратуар. Рабаццё (рабацінне) пабіла яго шароцце, твар не відаць. Валасы парадзелі, i пяколкі сталі бальшымі. Валасоў німа, толькі каля вушэй халмачкі. Прэць яму жывот пад нос, ён ня відзіць за жыватом наперад нічога. Вылупіў вочы, як заяц сёручы. Ото распанеў, ліха яму! У сухіх у касцях болі жымаласці (клёку). Мужчына абы крыху лепш быў за чорта — сем прыгажунь возьміць. Энная жонка. Масцерыцца каля яго (прысуседжваецца). Яна такая баба-гаваруха. Навідку сядзяць. На адзінё жывець чалавек, адна хата. Хто сціха спросіць, хто атвеціць? Усё шчырэю, каб скварка даўжэйшая была. Ем уволю, роблю ўволю. I баню сымшыў, i хату аблажыў. Гэтак робіў i святы дзень, i будзінь дзень. Як уеўшыся, чалавек пры целі. A ў яго ложка пасрэбраная (багаты). Грошы ў добрай шанасці ляжаць. Любей жа, як ёсь, чым ня ёсь. Рублёўку даў. Як сто
Дадатковыя словы
выпюць, пяны
2 👁