Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Закруціў носам, быццам хрэну панюхаў. Наліў сабе, стакан абгладзіў i выпіў. Піць ён любіць, а сваёй ня кініць людзям. Закускі той возьміць, што сто галоў на рубель. Гандлюіць, як цыган конямі. Недзе нешта махляруіць. Так i глядзіць, каб пухлянуць чаго-небудзь. Хведар коні краў — канавод. Ім жа нада было ўкрасці, каб дзевер не ўвідзіў. Цішэчкам прынёс. Мацюжыннікі адзін аднаго не баяцца, разам крадуць, a адзін другога не выказаваюць. Як там робіў, многа грошы прытаіў. Хай ім будзіць нос (застануцца ні з чым). Хай жа троху агутаіцца (супакоіцца) рэвізія, i я падам заяўленне. Саследавана: атамкнута й узядзены веласіпед. Чалавек ты чалавек, улез ты сюды, як арак у сетку. У яго й у падуме німа. Як на мокрае цяля наваліліся. Тады ён вымкнуўся сказаць. Яны б яго ўхайдокалі зайцамі (загналі). Падоліла (пашчасціла) табе, што такога не сустрэў. Дажылага чалавека ў цюрму садзіць! Расстроілася, як узяло мяне за душу. Яна стаіць, а слёзы пырх-пырх. Мужчына, дык ён i на слёзы крапчэй. За Ігната пашла ў прысягу (прысягнула ў судзе) Арцёміха, i была Піліпам цяжарная. Быў суд, але яны яго спынілі. I кот жывець, І сабака жывець — у кожнага свая доля. 3 якіх шчэпеняў тут жыць будзіш? Грошы ні ў дугу німа. Пенсія малая — пальцам вымакаіш. Браўшы добрае, трэба аддаць добрае. Яна сама ня есь, прама ўсё сям'і шчадзіць. Табе добра, ты й так у дзверы ня лезіш. Чабатарыха паджмала некуды. Ногі шалды-шалды, адна за адну закідываіць. Пашла як на той свет
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
5 👁
 ◀  / 390  ▶