Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
радаў, даў духу! Гармонь вальсам іграіць, а ён «Каробушку» вядзець. Галосіць іскрыпка. Цэлы дзень невыводнае вяселле. 3 Пецькі я не здзівіла, а з цябе. Ты ж дык ей сваёйшая (большая радня). Калі ладу нет, дык ты навязный (навязваешся). Можа б, мы перарадзілі з ёй... Аблупі боты венікам шашкучым. Каб паўчаса назад, дык бы й нагадзіўся агурок, выпіла б паўчаркі. У арміі ясі-ясі, а на жываце сем складак. Дома булёну насёрбаішся — жывот, як лоб, зробіцца. Яна мяне за ларок па сакрэт вядзе. Прачутка пашла... Такая праўда, як у рэшаці вада. Як пачнуць што весці, зграбуся й пайду. «Ой, маніш!» — «Каб я маніў, за мной бегалі б». Яна плёткі не пляцець. I ўпіркі не хадзілі (не спрачаліся). Ці ты мне мяжу перадраў, ці ў гарох наср.ў, за што мне на цябе сердзіцца? Плюнь ў вочы — я проці цябе ніколі талкоў ня маю... Просьбы, мольбы — неяк адмовіць. Я табе на выгодзе стану (прыгаджуся). Прама ўся з хітрасці сшыта. Я ей ня ўмоўчала: «Хай табе вочы вялікі стануць, як табе маё ўсё вяліка». Хай яна яго не спажывець. Ды я іх усіх на вока звяду й дакажу! Няхай яе раздуіць, жабу, як лапаць. Усё ж думаіш, што яна пачалавечыцца (стане чалавекам). Спяшаіць, аж крыссі разлягаюцца. Вот дало ж яму ўзяць гэтую бутэльку! Усюды пападзецца — не к вушаку, дык к прабою. Спяшаіць, аж яйцы мокрыя. На абкладзінах быў i напіўся (на Дзяды, бывав, абкладаюць магілкі). Недзе курыцы клюнуць— усю морду збіў мёрзлай касціной. Куляўся б ён на галаве, калі б яна была. Розум па запатылку (патыліцы) цячэць. Добрая галава, толькі з патыліцы зачэсана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶